Ксеркс I

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ксеркс I
стар.-перс. Hšayāŗšā, арам. Aḫšeweruš, стар.-грэч.: Ξέρξης, лац.: Xerses
Ксеркс I
Партрэт Ксеркса
5-ы цар Ахеменідскай дзяржавы
486 — 465 да н.э.
Папярэднік Дарый I
Пераемнік Артаксеркс I
 
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Веравызнанне Зараастрызм
Нараджэнне 519 да н.э.
Смерць 475 да н.э.[1]
  • Персія[d]
Пахаванне
Род Ахеменіды
Бацька Дарый I
Маці Атоса
Жонка Васці[d], Аместрыса[d] і Эсфір, дачка Амінавада
Дзеці Артаксеркс I Лангіман, Аміціс[d], Артабан, Артарый[d], Гістасп[d], Дарый[d] і Радагуна[d]

Ксеркс I (513 — 465 да н.э.) — цар персідскі (485—465 да н.э.).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

З дынастыі Ахеменідаў, сын Дарыя I і Атосы, дачкі Кіра II. Задушыў паўстанне егіпцян (486—484 да н.э.). Пасля пачатку ў 482 да н.э. паўстання вавіланян разбурыў г. Вавілон, а Вавілонію ператварыў у персідскую сатрапію (правінцыю). Няўдачы Ксеркса ў грэка-персідскіх войнах (паражэнні каля Саламіна ў 480, Мікале ў 479, Платэяў у 479 да н.э.) аслабілі магутнасць дзяржавы Ахеменідаў. Каб умацаваць цэнтралізацыю дзяржавы, правёў рэлігійную рэформу. Забіты ў выніку дварцовай змовы.

Францішак Смуглевіч. Эсфір перад Ксерксам. 1778

Розныя прамыя і ўскосныя даныя сведчаць, што Ксеркс I пад іменем Агасвер[2] згадваецца ў кнізе «Эсфір», як апякун яўрэяў.[3]

Сын Ксеркса I — Артаксеркс I Лангіман.

Зноскі

  1. http://wol.jw.org/en/wol/d/r1/lp-e/1200003447
  2. У Ф. Скарыны — Асвер.
  3. Скарына Ф.: Творы… С. 172.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]