Імануіл Кант — Вікіпэдыя Імануіл Кант Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку Імануіл Кант Immanuel Kant Дата нараджэньня 22 красавіка 1724 Месца нараджэньня Кёнігсбэрг, Прусія Дата сьмерці 12 лютага 1804 Месца сьмерці Кёнігсбэрг, Прусія Школа/традыцыя Кантыянства, Асьветніцтва Пэрыяд філязофія 18 стагодзьдзя Кірунак Заходняя філязофія, нямецкая клясычная філязофія Асноўныя зацікаўленасьці гнасэалёгія, эпістэмалёгія, мэтафізыка, этыка Значныя ідэі катэгарычны імпэратыў, трансцэндэнтальны ідэалізім, Sapere aude, трансцэдэнтальнае адзінства апэрэпцыі, здольнасьць меркаваньня, вечны мір Аказалі ўплыў Плятон, Сэкст Эмпірык, Бэрклі, Вольф, Тэтэнз, Хатчэсан, Мантэнь, Г’юм, Дэкарт, Ляйбніц, Лок, Мальбранш, Ньютан, Русо, Сьпіноза Наступнікі Рэйнгальд, Якобі, Мэндэльсон, Гербарт, Фіхтэ, Шэлінг, Гэгель, Шапэнгаўэр, Фрыз, Гэльмгольц, Коген, Натарп, Віндельбанд, Рыкерт, Рыль, Файхінгер, Касірэр, Гусэрль, Хайдэгер, Пірз, Вітгенштайн, Апэль, Стросан, Кўайн і іншыя Вучні Jakob Sigismund Beck[d][1], Christian Jakob Kraus[d], Ёган Готліб Фіхтэ і Markus Herz[d][2] Творы ў [[ de:s:Immanuel Kant|Вікікрыніцах]] Імануіл Кант (па-нямецку: Immanuel Kant) (22 красавіка 1724 – 12 лютага 1804) — нямецкі філёзаф з Прусіі, заснавальнік нямецкай клясычнай філязофіі. Кант нарадзіўся і жыў у Кёнігсбэргу (Прусія, цяпер Калінінград, Расея), выкладаў у Кёнігсбэргскім унівэрсытэце. Вядомы як стваральнік канцэпцыі трансцэдэнтальнага ідэалізму. Шмат у чым згаджаўся з Русо, цікавіўся праблемамі маралі, зьвязваў культуру з узроўнем маральнасьці. Кант зьяўляецца заснавальнікам вучэньня аб маральных каштоўнасьцях. Ён адрозьнівае Розум практычны (мараль) і Розум тэарэтычны. Па ягоным азначэньні, чалавек — істота, што адрозьніваецца ад зьявы (фэномэну). Падзяляе фэномэны і ноўмэны — сьвет прыроды і сьвет свабоды (ноўмэн — істота, якая мысьліць). Чалавек часткова належыць да прыроды, але ён становіцца сапраўдным чалавекам, калі імкнецца перайсьці са сьвету прыроды ў сьвет свабоды. А культура, паводле Канта, і ёсьць шляхам са сьвету прыроды ў сьвет свабоды. Кант напісаў працу «Крытыка здольнасьці разважаць». Ён сфармуляваў свой катэгарычны імпэратыў: абыходзься зь іншым так, як ты хацеў бы, каб ён абыходзіўся з табой (падобная думка была яшчэ ў Канфуцыя, таксама ў Бібліі сустракаюцца падобныя словы: «І вось усё, што хочаце, каб рабілі вам людзі, тое і вы рабіце ім», Мацьвей 7:12). Кант сьцьвярджае, што гэты закон выходзіць ад Абсалюту, гэта значыць, ён аб'ектыўны, і чалавек мусіць яго засвоіць. Чалавек — мэта, а ня сродак. У гэтым сэнс маральных законаў. Кант разьдзяляе культуру і цывілізацыю і кажа, што «мы цывілізаваныя, але маральна недасканалыя». Ідэі маральнасьці ўласьцівыя культуры, цывілізацыя — толькі падабенства гэтай ідэі. Зьмест 1 Філязофія 1.1 Маральнае вучэньне і праблема рэлігіі 1.2 Абавязак 2 Публікацыі Канта 3 Вонкавыя спасылкі Філязофія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Маральнае вучэньне і праблема рэлігіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Бог — «абсалютна неабходная існасьць». Шчыра верыць у Бога — значыць быць добрым і ўвогуле па-сапраўднаму маральным. У філязофіі Канта маральнае злучана з ідэяй боскага. Царква, зыходзячы з ідэалу веры, ёсьць усеагульнае і неабходнае маральнае злучэньне ўсіх людзей і ўяўляе сабой царства Божае на зямлі. Імкненьне ж да дамінаваньня маральнага сьветапарадку ў зямным і пачуцьцёвым жыцьці, ёсьць найвышэйшае дабро. Уяўная мараль — тая, якая заснаваная на прынцыпах карыснасьці, прыемнасьці, інстынкту, зьнешнім аўтарытэце і рознага кшталту пачуцьцяў. Пра наяўнасьць у чалавека маральных пачуцьцяў ці дастойнасьцяў можна судзіць па таму, як чалавек свае асабістыя інтарэсы ці ўвесь дастатак жыцьця падпарадкоўвае маральнаму абавязку — патрабаваньням сумленьня. Абавязак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Чалавек, які імкнецца да дабрачыннасьці, меў душы пэўны прарыў, волю, якая штурхае яго да добрых справаў. Гэта чыстая, добрая воля. Яна разумна, бо мае ў сабе здольнасьць дзейнічаць згодна ўяўленьня аб тым, як ўсе мусіць быць, — то бок аб законе правільнасьці. Чалавек выяўляе сваё стаўленьня да закона праз ступень павагі. Павага, як пачуцьцё ўласьцівае чалавеку, цалкам залежыць ад розуму і можа быць выказанае ў форме жаху ці схільнасьці. Неабходнасьць дзеяньня праз павагу да маральнага закона ёсьць абавязак. Абавязак выказвае альбо пэўныя схільнасьці індывіда, якія зьяўляюцца прыемнымі, выгоднымі альбо адлюстроўвае маральныя ўяўленьні няхай нават і супярэчлівыя эмпірічным інтарэсам індывіда. Публікацыі Канта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Некаторыя публікацыі Канта: 1755 Allgemeine Naturgeschichte und Theorie Des Himmels (Агульная гісторыі прыроды і тэорыя нябёсаў) 1763 Der einzig mögliche Beweisgrund zu einer Demonstration des Daseins Gottes (Адзіны магчымы грунт для доказу дэманстрацыі існаваньня Бога) 1764 Beobachtungen über das Gefühl des Schönen und Erhabenen (Назіраньні што да адчуваньня прыгожага і ўзьнёслага) 1781 Kritik der reinen Vernunft (Крытыка чыстага розуму) 1783 Beantwortung der Frage: Was ist Aufklärung? (Адказ на пытаньне: што такое Асьвета?) 1783 Prolegomena zu einer jeden künftigen Metaphysik (Пралегомэны да будучай мэтафізыкі. Бел. пер. Л.Баршчэўскага, 2006) 1784 Idee zu einer allgemeinen Geschichte in weltbürgerlicher Absicht (Ідэя да супольнай гісторыі з касмпаліцкім намерам) 1785 Grundlegung zur Metaphysik der Sitten (Падмурак да мэтафізыкі маралі) 1786 Metaphysische Anfangsgründe der Naturwissenschaft (Мэтафізычныя асновы прыродазнаўчых навук) 1788 Kritik der praktischen Vernunft (Крытыка практычнага розуму) 1790 Kritik der Urteilskraft (Крытыка разумовых здольнасьцяў) 1793 Religion innerhalb der Grenzen der bloßen Vernunft (Рэлігія ў межах голага розуму) 1795 Zum ewigen Frieden (Да вечнага міру) 1797 Metaphysik der Sitten (Мэтафізыка маралі) 1798 Anthropologie in pragmatischer Hinsicht (Антрапалёгія з прагматычнага гледзішча) 1798 Der Streit der Fakultäten (Сутыкненьне здольнасьцяў) 1803 Über Pädagogik (Пра пэдагогіку) 1804 Opus Postumum Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Імануіл Кант — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў Імануіл Кант // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6. с. 154-155. п а р Эпоха Асьветніцтва Аўстрыя Ёзэф II Леапольд II Марыя Тэрэзія Францыя П’ер Бэйль Бэрнар дэ Фантэнэль Шарль Люі дэ Мантэск’ё Франсуа Кёнэ Вальтэр Жорж Люі ле Клерк дэ Б’юфон Жан-Жак Русо Дэні Дыдро Клёд Гэльвэцы Жан д’Алямбэр Гальбах Маркіз дэ Сад Кандарсэ Лявуазье Алімпія дэ Гугэс Францускія энцыкляпэдысты Нямеччына Готфрыд Ляйбніц Фрыдрых II Імануіл Кант Готгальд Эфраім Лесінг Томас Абт Ёган Готфрыд Гэрдэр Адам Вайсгаўпт Ёган Вольфганг Гётэ Фрыдрых Шылер Карл Фрыдрых Гаўс Мазэс Мэндэльсон Вялікабрытанія Томас Гобс Джон Лок Ісак Ньютан Джозэф Адысан Рычард Стыл Сэмюэль Джонсан Дэйвід Г’юм Адам Сьміт Джон Ўілкс Эдўард Гібан Джэймз Босўэл Джэрамі Бэнтам Мэры Ўолстанкрафт Ірляндыя: Эдмунд Бэрк Джанатан Сўіфт Джон Толянд Італія Джамбатыста Віка Чэзарэ Бэкарыя Нідэрлянды Гуга Гроцый Бэнэдыкт Сьпіноза Рэч Паспалітая Францішак Багамолец Станіслаў Канарскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі Ігнацы Красіцкі Гуга Калантай Ігнаці Патоцкі Станіслаў Сташыц Ян Сьнядэцкі Юльян Урсын Нямцэвіч Анджэй Сьнядэцкі Казімер Лышчынскі Адам Станіслаў Нарушэвіч Сімяон Полацкі Ільля Капіевіч Казімер Нарбут Марцін Пачобут-Адляніцкі Яўхім Храптовіч Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай Расейская імпэрыя Пётар I Кацярына II Кацярына Дашкова Антыёх Кантэмір Міхаіл Ламаносаў Мікалай Новікаў Аляксандар Радзішчаў Іван Бяцкой Іван Шувалаў Міхаіл Шчарбатаў Украіна: Рыгор Скаварада Іван Катлярэўскі Гішпанія Гаспар Мэльчор дэ Хавэльянас Нікаляс Фэрнандэс Маратын ЗША Бэнджамін Франклін Дэвід Рытэнгаўс Джон Адамз Томас Пэйн Томас Джэфэрсан Капіталізм Правы чалавека Крытычнае мысьленьне Дэізм Дэмакратыя Эмпірызм Асьветлены абсалютызм Вольныя рынкі Гуманізм Натурфілязофія Рацыянальнасьць Розум Sapere aude Навука Сэкулярызацыя Фізыякратыя Гаскала ^ State Budget health agency Moscow region Moscow Regional Research Clinical Institute — 1773. ^ Mathematics Genealogy Project — 1997. Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Імануіл_Кант&oldid=1769104» Катэгорыі: Нарадзіліся 22 красавіка Нарадзіліся ў 1724 годзе Памерлі 12 лютага Памерлі ў 1804 годзе Філёзафы нямецкай філязофскай школы Нямецкія філёзафы Нарадзіліся ў Калінінградзкай вобласьці Філёзафы 18 стагодзьдзя Схаваныя катэгорыі: Вікіпэдыя:Артыкулы з элемэнтамі зь Вікізьвестак, якія патрабуюць перакладу Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы Навігацыйнае мэню Асабістыя прылады Вы не ўвайшлі ў сыстэму Гутаркі Унёсак Стварыць рахунак Увайсьці Прасторы назваў Артыкул Абмеркаваньне Варыянты Рэжымы Чытаць Рэдагаваць Рэдагаваць крыніцу Паказаць гісторыю Болей Пошук Навігацыя Галоўная старонка Выпадковы артыкул Рубрыкацыя Абраныя артыкулы Удзел Паведаміць пра памылку Паведаміць пра памылку Форум Апошнія зьмены Новыя старонкі Дапамога Ахвяраваньні Інструмэнты Спасылкі на старонку Зьвязаныя рэдагаваньні Спэцыяльныя старонкі Сталая спасылка Зьвесткі пра старонку Цытаваць старонку Аб’ект Вікізьвестак Друк/экспарт Стварыць кнігу Загрузіць як PDF Вэрсія для друку У іншых праектах Вікісховішча На іншых мовах Afrikaans Alemannisch አማርኛ العربية Aragonés Arpetan Asturianu Aymar aru Azərbaycanca تۆرکجه বাংলা Bân-lâm-gú Башҡортса Беларуская भोजपुरी Bikol Central Български Bosanski Brezhoneg Буряад Català Чӑвашла Cebuano Čeština Chavacano de Zamboanga Cymraeg Dansk الدارجة Deutsch Eesti Ελληνικά Emiliàn e rumagnòl English Эрзянь Español Esperanto Estremeñu Euskara فارسی Fiji Hindi Føroyskt Français Frysk Gaeilge Gàidhlig Galego 贛語 ગુજરાતી 한국어 Հայերեն हिन्दी Hrvatski Ido Ilokano Bahasa Indonesia Interlingua Interlingue Íslenska Italiano עברית Jawa Kabɩyɛ ಕನ್ನಡ ქართული Қазақша Kinyarwanda Kiswahili Kriyòl gwiyannen Kurdî Кыргызча Кырык мары Ladin لۊری شومالی Latina Latviešu Lëtzebuergesch Лезги Lietuvių Ligure Limburgs Lingua Franca Nova Livvinkarjala Lumbaart Magyar मैथिली Македонски Malagasy മലയാളം Malti मराठी მარგალური مصرى Bahasa Melayu Mirandés Монгол မြန်မာဘာသာ Nāhuatl Nederlands नेपाली नेपाल भाषा 日本語 Нохчийн Nordfriisk Norsk bokmål Norsk nynorsk Occitan Oʻzbekcha/ўзбекча ਪੰਜਾਬੀ پنجابی پښتو Patois Piemontèis Tok Pisin Plattdüütsch Polski Português Qaraqalpaqsha Română Rumantsch Runa Simi Русиньскый Русский Саха тыла संस्कृतम् Sardu Scots Shqip Sicilianu Simple English Slovenčina Slovenščina کوردی Српски / srpski Srpskohrvatski / српскохрватски Sunda Suomi Svenska Tagalog தமிழ் Taqbaylit Татарча/tatarça తెలుగు ไทย Тоҷикӣ Türkçe Українська اردو Vepsän kel’ Tiếng Việt Volapük Võro 文言 West-Vlams Winaray 吴语 ייִדיש Yorùbá 粵語 Zazaki Zeêuws Žemaitėška 中文 Правіць спасылкі Гэтая старонка апошні раз рэдагавалася 9 сакавіка 2015 году ў 15:59. Гэты тэкст даступны на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution/Share-Alike 3.0; у асобных выпадках могуць ужывацца дадатковыя ўмовы. Глядзіце падрабязнасьці ва Ўмовах выкарыстаньня. Wikipedia® — зарэгістраваны гандлёвы знак Wikimedia Foundation, Inc., некамэрцыйнай арганізацыі. Палітыка прыватнасьці Пра Вікіпэдыю Адмова ад адказнасьці Мабільная вэрсія Распрацоўнікі Статыстыка Дамова пра файлы-кукі